Дзень Волі ў Саўт-Рыверы

25 Сакавіка Дзень Волі быў адсвяткаваны ў Саўт-Рыверы (Нью-Джэрсі, ЗША) — гарадку, дзе ад канца 19 ст. жыве вялікая беларуская грамада.

25 Сакавіка Дзень Волі быў адсвяткаваны ў Саўт-Рыверы (Нью-Джэрсі, ЗША) — гарадку, дзе ад канца 19 ст. жыве вялікая беларуская грамада.

Фота Ніка Бахара

На галоўнай вуліцы горада (Мэйн-Стрыт) каля будынка бібліятэкі-музея ўзнялі бел-чырвона-белы сцяг. У прысутнасці прадстаўнікоў гарадской улады і беларуска-амерыканскай грамады, была прачытаная пракламацыя мэрам горада Дня Беларускай Незалежнасці.

Былі ўзнятыя амерыканскі і беларускі бел-чырвона-белы сцягі.

У нядзелю ў царкве святой Еўфрасінні Полацкай пасля літургіі быў адслужаны малебен за дабрабыт Беларусі.

Традыцыя святкавання Дня Волі ў Саўт-Рыверы пачалася ў 1950 г., а беларускі сцяг уздымаецца 25 сакавіка з 1960-х гадоў

Наша Ніва