Дзень Волі ў Празе

94-я ўгодкі абвяшчэння незалежнасці БНР у Празе адзначылі набажэнствам, урачыстым паседжаннем, прэзtнтацыяй новай кнігі Уладзіміра Арлова, канцэртам гурта “Босае Сонца” і фуршэтам.

94-я ўгодкі абвяшчэння незалежнасці БНР у Празе адзначылі набажэнствам, урачыстым паседжаннем, прэзtнтацыяй новай кнігі Уладзіміра Арлова, канцэртам гурта “Босае Сонца” і фуршэтам.

Свята пачалося Літургіяй з нагоды Дабравешчання Багародзіцы і адмысловым малебнам за Беларусь і беларускі народ з нагоды дня Волі 25 Сакавіка. Набажэнства ў царкве Святых Кузьмы і Дзям’яна адправіў беларускі уніяцкі святар айцец Андрэй Абламейка. Пасля адбылося ўрачыстае паседжанне, на якім было зачытанае віншаванне Старшыні Рады БНР Івонкі Сурвіллы. Падчас свята пісьменнік Уладзімір Алоў прэзентаваў пражскім беларусам сваю новую кнігу, выдадзеную ў серыі “Бібліятэка Свабоды”, “Пакуль ляціць страла”. У прыцаркоўнай тэатральнай залі, дзе праходзіла святкаванне, была разгорнутая фотавыстава, якая ілюстравала жыццё пражскіх беларускіх суполак, найперш суполкі імя Францішка Скарыны, за апошнія 15-16 гадоў. Свята закончылася выступам беларускага гурта “Босае Сонца” і фуршэтам.

Удзельнікі набажэнства

​​

Удзельнікі ўрачыстага паседжання. У прэзідыюме - члены Рады БНР

​​

Пісьменнік Уладзімір Арлоў прэзентуе сваю новую кнігу

​​
Уладзімір Арлоў
​​

Пражская беларуская моладзь

​​

Удзельнікі святкавання

​​

Найстарэйшая пражская беларуска, 86-гадовая Анастасія Булыга. Член СБМ у часы вайны, яна ў пасляваенны час таемна клапацілася пра магілы прэзідэнтаў БНР на Альшанскіх могілках у Празе

​​

Выступае гурт "Босае Сонца"
​​