25 Сакавіка на эміграцыі ў паштоўках, канвертах, налепках — фота

Традыцыя святкавання 25 Сакавіка на эміграцыі стала асабліва моцным аб'яднаўчым фактарам у паваенны час. І акрамя абавязковых святочных акадэмій, што адбываліся ў розных гарадах і краінах, дзе жылі беларусы, выдаваліся і розныя вялікія і малыя прынагодныя друкі.
Традыцыя святкавання 25 Сакавіка на эміграцыі стала асабліва моцным аб'яднаўчым фактарам у паваенны час. І акрамя абавязковых святочных акадэмій, што адбываліся ў розных гарадах і краінах, дзе жылі беларусы, выдаваліся і розныя вялікія і малыя прынагодныя друкі.

Ніжэй прадстаўленая невялікая калекцыя паштовак, налепак ды канвертаў, звязаных з святкаваннем Дня Незалежнасці.

Паштоўка “25 сакавіка 1918—1948”. Выдадзеная Галоўнай Кватэрай Згуртавання Беларускіх Скаўтаў ў Нямеччыне ў 1948 г.

Паштоўка "Няхай Жыве БНР" Перавыданне паштоўкі ўрада БНР у Берліне (1920-я), зробленае ў Нямеччыне ў 1946 г. (на самой паштоўцы месца і час выдання не пазначаныя).

Налепка "25 Сакавіка 1918—1948. Нацыянальны Дар" (Нямеччына, 1948)

Паштоўка "Найлепшыя пажаданьні на Дзень 25 Сакавіка". Верагодна, выдадзена ў Нямеччыне ў 1948-1949 гг.

Паштоўка "Жыве Беларусь!" Месца і час выдання не пазначаныя, была выдадзена ў другой палове 1940-х або ў 1950-х гг.

Паштоўка "Уздымем яго высока – або ён пакрые нас!" (з прысягі беларускіх партызанаў)". Пазнака на адвароце: “Малюнак мастака Мірановіча. Выданне ЗБК, прысвечанае 25-му Сакавіка – Цана -- 20 ц." Выдадзена ў Таронта каля 1951-1952 гг.

Паштоўка-ўлётка "25 Сакавіка 1918-1966". Выдадзена Аддзелам Згуртавання беларусаў у Вялікабрытаніі ў Брадфардзе. Выдавец Янка Калбаса. 1966 г.

На адвароце англамоўны тэкст, прысвечаны Кастусю Каліноўскаму.

Канверт "1918-1968". Выдадзеная Згуртаваннем беларусаў у Вялікабрытаніі ў 1968 г.

Канверт з налепкай “3-25-1918-1978”. ЗША.

Паштоўка-запрашальнік з невялікай выявай Пагоні ў правым ніжнім куце. Выдадзена Аддзелам Згуртавання беларусаў у Вялікабрытаніі ў Манчэстэры на пачатку 1970-х гг. (магчыма, каля 1973 г.)

Паштоўка-запрашальнік з выявай Пагоні на фоне беларускага арнаменту. Выдадзеная ў Канадзе верагодна ў 1980-х г

Паштоўка-запрашальнік з выявай Пагоні ў цэнтры і белай рамкаю. Выдадзеная ў Канадзе пры канцы 1970-х або на пачатку 1980-х гг.

Паштоўка “25 Сакавіка — Беларуская Народная Рэспубліка. 1918—1998”. Выдадзеная ў 1998 г.

Наталля Гардзіенка, Наша Ніва