Беларусаў Польшчы стала менш

/У Польшчы ў параўнаньні з 2002 годам беларусаў на 1 700 менш – вынікі перапісу. У Польшчы пражывае 47 тысячаў беларусаў – вынікае з апошніх дадзеных Галоўнага статыстычнага ўпраўленьня Польшчы.

У параўнаньні зь перапісам насельніцтва, праведзеным у 2002 годзе, у 2011 годзе ў Польшчы пражывала на 1 700 беларусаў менш.

Колькасьць беларусаў не зьдзівіла старшыню Беларускага гістарычнага таварыства ў Польшчы прафэсара Алега Латышонка.

Алег Латышонак: Што беларусаў будзе менш можна было спадзявацца, паколькі ў беларусаў адваротная ўзроставая структура - чым яны старэйшыя, тым больш ахвотна прызнаюцца ў сваёй беларускасьці. Іншая справа - гэта магчымасьць паведаміць падчас перапісу пра больш чым адну нацыянальнасьці. Частка беларусаў дэкляравала нацыянальнасьць польскую й беларускую. Гэткіх грамадзян у перапісе 15 тысячаў. Гэта сьведчыць пра тое, што частка людзей можа адчуваць падвойную нацыянальную прыналежнасьць ды сувязі зь беларускасьцю.

Нагадаем, сярод 47 тысячаў чалавек больш за 30 тысяч дэкляравалі выключна беларускую нацыянальнасьць. 15 тысячаў дэкляравалі адначасова дзьве нацыянальнасьці: польскую й беларускую.

Беларуская служба Польскага радыё для замежжа


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение