У Беластоку рыхтуюць выставу пра "Басовішча"

Фестываль “Басовішча” – гэта культурная з’ява, вартая захавання для гісторыі. Зыходзячы з такога меркавання Цэнтр імя Людвіка Заменгофа ў Беластоку рыхтуе выставу, прысвечаную фестывалю.
Фестываль “Басовішча” – гэта культурная з’ява, вартая захавання для гісторыі. Зыходзячы з такога меркавання Цэнтр імя Людвіка Заменгофа ў Беластоку рыхтуе выставу, прысвечаную фестывалю.

Як адзначаюць у Цэнтры, “Басовішча” – гэта частка лакальнай традыцыі і даўно ўжо культавая імпрэза. Таму ўсе, хто мае любыя ўспаміны, фота- або відэазапісы з фестываляў розных гадоў, могуць далучыцца да стварэння выставы, кажа супрацоўніка Цэнтру Заменгофа Магдалена Урбаньска:

– Калі нехта быў на фестывалі, рабіў здымкі, відэа, мае кашулькі, плакаты, значкі, то мы бы хацелі, каб з намі падзяліўся і прыняў удзел у нашай фотавыставе. Запрашаем не толькі прафесіяналаў, але і аматараў, усіх, хто хацеў бы з намі падзяліцца здымкамі, відэа і іншымі сувенірамі, звязанамі з фестывалем. Можна іх прысылаць на адрас centrum@centrumzamenhofa.pl альбо асабіста прынесці у цэнтр, кантактная асоба Магдалена Урбаньска.

Выстава, прысвечаная фестывалю “Басовішча”, пачне працу ў ліпені. У Цэнтры імя Людвіка Заменгофа не выключаюць, што ў наступным годзе на падставе сабраных матэрыялаў паўстане альбом, які перадасць гісторыю і атмасферу адной з самых яскравых культурных падзей рэгіёна.

Яна Запольская, Радыё Рацыя