У Вільні ўрачыста адзначаць Дзень Волі

Беларусы ў Літве падрыхтавалі шэраг імпрэзаў да дня Волі – 25 сакавіка. Урачыстае адкрыццё “Беларускага тыдня” адбудзецца сёння ў Віленскай мэрыі. Першым святочным мерапрыемствам будзе мастацкая выстава Таццяны Дзянісавай “На мяжы сну і рэальнасці".
Беларусы ў Літве падрыхтавалі шэраг імпрэзаў да дня Волі – 25 сакавіка. Урачыстае адкрыццё “Беларускага тыдня” адбудзецца сёння ў Віленскай мэрыі. Першым святочным мерапрыемствам будзе мастацкая выстава Таццяны Дзянісавай “На мяжы сну і рэальнасці".

Запланаваны круглы стол па пытаннях беларуска-еўрапейскіх узаемаадносін, выстава “Невядомая БНР”, створаная на падставе дагэтуль невядомых архіўных матэрыялаў Беларускай Народнай Рэспублікі. Таксама ў праграме 25 сакавіка - урачыстае ўскладанне кветак падпісантам Акта аб абвяшчэнні незалежнасці БНР на віленскіх могілках Росы ды наведванне могілак Ліпоўка, дзе пахаваны міністр БНР, пра што стала вядома не так даўно, кажа старшыня Таварыства беларускай культуры ў Літве Хведар Нюнька.

Хведар Нюнька

- Едзем на праваслаўныя Еўфрасіннеўскія могілкі. І там, дзякуючы нашай сяброўцы Людміле Кардзіс, удалося знайсці, што на гэтых могілках пахаваны міністр Ураду Беларускай Народнай Рэспублікі. Мы пра гэта не ведалі і вось цяпер пабачым гэтую магілу.

“Беларускі тыдзень” завершыцца 25 сакавіка святочным аўтапрабегам па Вільні пад нацыянальнымі сцягамі, а ахвотныя таксама паедуць ў бок беларускай мяжы. Сёлета арганізатарамі імпрэзаў, акрамя Таварыства Беларускай культуры ў Літве, выступаюць Офіс грамадзянскага і палітычнага прадстаўніцтва Беларусі ў Вільні ды Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт.

Праграму Беларускага тыдня ў Вільні глядзіце тут.

Улад Грынеўскі, Радыё Рацыя


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение