
Удзельнікі акцыі позна ўвечары 17 сакавіка прыйшлі да беларускай амбасады, запалілі там свечкі і ўсклалі кветкі.
17 сакавіка стала вядома пра расстрэл Уладзіслава Кавалёва, аднаго з фігурантаў справы аб тэракце ў мінскім метро. Афіцыйнае пацверджанне таго, што расстраляны таксама іншы абвінавачаны, Дзмітрый Канавалаў, з'явілася ўвечары таго ж дня ў выпуску навінаў тэлеканала ОНТ.
У нядзелю ўдзень да беларускага дыпламатычнага прадстаўніцтва таксама прыходзілі людзі і ўскладалі кветкі.