Сурвілла: «Вяртаемся назад у турму народаў»

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла пракаментавала звесткі пра растрэл Уладзіслава Кавалёва і Дзмітрыя Канавалава і прымусовы перавод Сяргея Каваленкі ў псіхіятрычны шпіталь.
Старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла пракаментавала звесткі пра растрэл Уладзіслава Кавалёва і Дзмітрыя Канавалава і прымусовы перавод Сяргея Каваленкі ў псіхіятрычны шпіталь.

Сурвілла: «Спачуваю з глыбіні сэрца спадарыні Кавалёвай, маці Ўладзіслава. Цяжка сабе ўявіць большае гора. Веру адвакатам, што віны гэтых хлапцоў суд адэкватна не даказаў. Непамілаваньне іх і сьпешны растрэл сьведчаць пра нялюдзкасьць сучаснага рэжыму ў Беларусі. На жаль, дзеля яго Беларусь траціць усе шанцы заняць пачэснае месца ў сям’і народаў Эўропы. Што да перавозу Сяргея Каваленкі ў псыхіятрычны шпіталь, уважаю гэта проста цынізмам, зьдзекам над тымі, хто клапоціцца пра лёс і жыцьцё выдатнага чалавека, адзіная віна якога — любоў да Беларусі. Вяртаемся назад у турму народаў.»

Радыё Свабода