Айцец Аляксандр Надсан: Малюся за гэтых маладых людзей

«Я малюся за хлопцаў і спачуваю іх родным», – сказаў Апостальскі Візітатар для беларусаў грэка-католікаў замежжа і рэктар Беларускай каталіцкай місіі ў Лондане айцец Аляксандр Надсан пра смяротнае пакаранне Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва.

Айцец Аляксандр Надсан:

- Уважаю, што гэта не па-людску, не па-хрысціянску і не па-божаму. Часамі расследаванне доўжацца гадамі, а ў нас раз-два, вельмі сумніўныя доказы, і маладыя людзі згінулі. Я маліўся за гэтых маладых людзей. І малюся, каб іхняя ахвяра не прайшла дарэмна, каб схамянуліся ўлады, каб больш такога не было.

14 сакавіка Аляксандр Лукашэнка не памілаваў Уладзіслава Кавалёва і Дзмітрыя Канавалава. 17 сакавіка на адрас маці Улада Кавалёва прыйшло паведамленне з Вярхоўнага суда, што смяротны прысуд адносна яе сына быў выкананы. Паведамляецца і пра смяротнае пакаранне Дзмітрыя Канавалава.

Улад Грынеўскі, Радыё Рацыя