У Празе абмеркавалі "Беларускую мару"

У рамках Міжнароднага фэстывалю праваабарончага дакументальнага кіно “Адзін свет” у гарадской бібліятэцы Прагі адбылася прэзентацыя і абмеркаванне фільма беларускай журналісткі Кацярыны Кібальчыч “Беларуская мара”.
У рамках Міжнароднага фэстывалю праваабарончага дакументальнага кіно “Адзін свет” у гарадской бібліятэцы Прагі адбылася прэзентацыя і абмеркаванне фільма беларускай журналісткі Кацярыны Кібальчыч “Беларуская мара”, прысвечанага падзеям Плошчы-2010.

У дэбатах узялі ўдзел чэшскія праваабаронцы, у тым ліку адзін з падпісантаў Хартыі-77, былы міністар унутраных спраў і былы намеснік старшыні Сенату Чэшскай Рэспублікі Ян Румл. Выступаючы на адкрыцці дэбатаў прадстаўніца чэшскай арганізацыі “Грамадзянская Беларусь” Ліда Вацкава сказала: “Для мяне гэты фільм — адназначна новае слова ў параўнанні з некалькімі іншымі, прысвечанымі апошнімі выбарамі. Фільм важны тым, што ён мяняе наша бачанне Беларусі, бо паказвае падзеі Плошчы-2010 вачыма не апазіцыйнага палітыка ці актывіста апазіцыі, але звычайнага беларуса. І фільм сведчыць пра тое, што ў Беларусі адбываюцца змены, што погляды беларусаў, беларускага грамадства мяняюцца. Адначасова, на жаль, гэты фільм не прынёс мне надзеі на перамены ў бліжэйшым часе, але, з іншага боку, ён дае надзею, што перамены ўсё ж адбудуцца”. У дэбатах узяў удзел і вядомы чэшскі палітык і праваабаронца Ян Румл. У прыватнасці ён сказаў:

​​“Я выступаю за больш жорсткія санкцыі з боку Еўразвязу і не разумею заяваў, што такія санкцыі маглі б пашкодзіць беларускаму народу. Гэтыя санкцыі накіраваныя супраць рэжыму Беларусі, а не супраць беларускага народу... Санкцыі павінны быць больш жорсткія, а спіс людзей, якім забаронены ўезд у ЕЗ, павінен быць моцна пашыраны. Маглі б быць і эканамічныя санкцыі. А беларускі народ, наадварот, павінен быць заахвочаны, напрыклад, зменай візавай палітыкі Еўрапейскага звязу, каб людзі, якія хочуць паехаць у Еўразвяз на навучанне або з пазнавальнымі мэтамі, не павінны былі б плаціць такія вялікія грошы за шэнгенскія візы. Я думаю, што ў сітуацыі, калі Беларусь не здольная пераадолець эканамічныя цяжкасці, паколькі краіна мае праблемы з дэмакратыяй, і гэта ўплывае на эканамічную актыўнасць, таму і эканамічнае эмбарга з боку Еўразвязу не можа пашкодзіць. Мы ведаем, што Беларусь без расійскай эканомікі сёння ўжо наогул эканамічна не існавала б. Так што я думаю, што санкцыі ЕЗ павінны быць больш жорсткія, а палітыка адносна людзей Беларусі, наадварот, павінна быць максімальна мяккаю”.

Сяргей Абламейка, Радыё Свабода


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение