
Старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла звярнулася да апостальскага нунцыя ў Беларусі Клаўдзіа Гуджэроці.
“Невінаваты чалавек памірае ў турме”, — піша Івонка Сурвілла.
Старшыня Рады БНР просіць Святы пасад хадайнічаць за Сяргея Каваленку перад уладамі і, у прыватнасці, перад кіраўніком Беларусі.
Івонка Сурвілла апісвае сутнасць справы Каваленкі, ягоную працяглую галадоўку пратэсту, цяжкі стан здароўя і тое, што яму патрэбная тэрміновая шпіталізацыя.
“На намаганні ягоных сваякоў улада не звярнула ўвагі”, — кажа яна.
Старшыня Рады БНР, якая даслала Сяргею Каваленку віншаванне да 25 Cакавіка, кажа, што ён стаў нацыянальным героем.
Івонка Сурвілла просіць апостальскага нунцыя разам са Святым Айцом умяшацца ў справу Каваленкі, каб “уратаваць жыццё гэтага героя”.