«Ляпіс Трубяцкой» стаў прызёрам галоўнай расійскай рок-прэміі

Беларускі гурт «Ляпіс Трубяцкой» перамог у трох намінацыях расійскай рок-прэміі «Чортаў тузін. Топ 13». Сяргей Міхалок і ягоная каманда атрымалі самую прэстыжную прэмію — «Група года», а таксама прэміі ў намінацыях «Паэзія» і «Відэа».

«Ляпіс Трубяцкой» у кліпе на песьню «Не быць скотам»

«Гэта вельмі важная для нас перамога, — заявіў Сяргей Міхалок. — „Ляпісы“ — маленькі незалежны анарха-сіндыкат, мы не ўваходзім у шоў-бізнэс-кланы, не ўдзельнічаем у „зоркавых“ тэлешоў, не наведваем свецкія раўты... І тым не менш нас прызналі найлепшым гуртом 2011 года — значыць, мы ідзем правільным шляхам». «Ляпіс Трубяцкой» нядаўна выпусціў патрыятычны відэакліп на словы Янкі Купалы «Не быць скотам», дзе ўдзельнікі знятыя ў нацыянальнай вопратцы на тле «Пагоні» і бел-чырвона-белага сцяга. Адначасна лідар гурта Сяргей Міхалок пакінуў Беларусь пад пагрозай крымінальнага пераследу за выказванні на адрас кіраўніка краіны.

Радыё Свабода