Канцэрты “Салідарныя з Беларуссю” пройдуць сёлета ў трох польскіх гарадах

Арганізатары паабяцалі, што не пашкадуюць на іх правядзенне ні сілаў, ні грошай. Звычайна гэтыя буйныя музычныя імпрэзы былі прымеркаваныя да святкаванняў Дня Волі. Гэты год не стане выключэннем. Першы канцэрт адгрыміць 25 сакавіка ў Гданьску.

Арганізатары паабяцалі, што не пашкадуюць на іх правядзенне ні сілаў, ні грошай.

Звычайна гэтыя буйныя музычныя імпрэзы былі прымеркаваныя да святкаванняў Дня Волі. Гэты год не стане выключэннем. Першы канцэрт адгрыміць 25 сакавіка ў Гданьску. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла арганізатар імпрэзы, сябра ініцыятывы Wolna Bialorus Агнешка Арана-Ітуры.

Агнешка Арана-Ітуры: “Безумоўна, сёлета канцэрты адбудуцца, ужо на днях мы пачнём інфармаваць пра іх грамадскасць. У Варшаве музыкі сыграюць 22 красавіка, у Шчэціне — 15-га. А распачнуцца канцэрты “Салідарныя з Беларуссю” ў Дзень Волі, 25 сакавіка, калі беларускія і польскія музыкі выступяць супольна ў Гданьску”.

Пакуль арганізатары не раскрываюць сакрэт, якія гурты з Беларусі выступяць сёлета ў Польшчы. Дакладны лайн-ап будзе вядомы бліжэй да канцэртаў. Але як мінімум адзін добра вядомы беларускі гурт будзе дакладна, кажуць сябры Wolnej Bialorusi.

Агнешка Арана-Ітуры:“Мяркую, што гурты, якія сыграюць сёлета ў польскіх гарадах, вядомыя абсалютнай большасці публікі. Магу толькі сказаць, што адзін гурт грае ўжо шмат гадоў, другі праект крыху маладзейшы, трэці новы, але… Не, не магу я раскрываць усе карты”.

Невядома пакуль і тое, ці варта чакаць у рамках сёлетняй імпрэзы “Салідарныя з Беларуссю” гульняў, флэш-мобаў ды іншых масавых мерапрыемстваў, як гэта было ў мінулыя гады. Напрыклад, летась госці польскай сталіцы і варшавяне ўзялі ўдзел у гарадской гульні, падчас якой можна было “адчуць сябе беларускім апазіцыянерам”. Яны расклейвалі плакаты, патаемна раздавалі ўлёткі, уцякалі ад міліцыі і карысталіся тэлефонамі, якія падслухоўваліся.

Агнешка Арана-Ітуры:Пакуль што мы думаем над тым, ці арганізоўваць паралельна з канцэртамі іншыя імпрэзы. Традыцыйных паказаў фільмаў, прынамсі, сёлета мы не плануем. Хацелася б засяродзіць увагу на якасці самой музычнай часткі. Арганізатары вырашылі больш працы і грошай укласці ў самі канцэрты”.

Пра тое, колькі ж гэтых самых грошай гарадскія ўлады сёлета выдзелілі на канцэрты, арганізатары не кажуць.

Нагадаем, першы канцэрт “Салідарныя з Беларуссю” быў праведзены 12 сакавіка 2006 года ў Варшаве напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у нашай краіне.

euroradio.fm


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение