У Празе прайшла акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі

Беларуская “Асацыяцыя за мадэрнізацыю” 8 сакавіка правяла ў Празе каля помніка Яну Гусу на Старамесцкай плошчы акцыю салідарнасці з палітычнымі вязнямі ў Беларусі.

Беларуская “Асацыяцыя за мадэрнізацыю” 8 сакавіка правяла ў Празе каля помніка Яну Гусу на Старамесцкай плошчы акцыю салідарнасці з палітычнымі вязнямі ў Беларусі.

Каля 15 чалавек трымалі ў руках партрэты палітвязняў, а таксама плакаты “Свабоду палітвязням”. Да акцыі далучыліся прадстаўнікі “Украінскай Еўрапейскай перспектывы”, якія ў сваю чаргу прыйшлі, каб нагадаць пра ўкраінскага палітыка Юлію Цімашэнку, якая таксама з’яўляецца палітзняволеным. Удзельнікі акцыі раздавалі ўлёткі, у якіх інфармавалі жыхароў і гасцей Прагі пра тое, што 8 сакавіка былы кандыдат у прэзідэнты Беларусі Андрэй Саннікаў сустракае ў турме свой дзень нараджэння.

Радыё Свабода