У Вене пачаліся беларускія набажэнствы

У сталіцы Аўстрыі па просьбе мясцовых беларусаў архібіскуп Вены, кардынал Хрыстафор Шонбэрн заснаваў беларускае грэка-каталіцкае душпастырства ў гонар Хрыста Чалавекалюбцы.

У сталіцы Аўстрыі па просьбе мясцовых беларусаў архібіскуп Вены, кардынал Хрыстафор Шонбэрн заснаваў беларускае грэка-каталіцкае душпастырства ў гонар Хрыста Чалавекалюбцы.

Удзельнікі першага беларускага акафісту ў Вене, айцец Андрусь Абламейка

Душпастарам прызначаны айцец Андрусь Абламейка. У інтэрв'ю “Радыё Свабода” святар сказаў: “З блаславення яго эмінэнцыі кардынала Хрыстафора Шонбэрна ў венскай царкве Святой Барбары пачаліся рэгулярныя беларускія набажэнствы. Кожны панядзелак а 18-й гадзіне мы служым Акафіст да Хрыста Чалавекалюбцы. У панядзелак на гэтым тыдні Акафіст быў адслужаны ўжо другі раз. А ў наступную нядзелю, 4 сакавіка, а 18-й гадзіне ў царкве будзе адслужаная першая беларуская Боская літургія. Літургію мы пакуль будзем служыць кожную першую нядзелю месяца. Акафіст, як я ўжо сказаў, кожны панядзелак. Вена – вельмі важны для беларускай царкоўнай гісторыі горад. Некалі тут захоўваліся мошчы святога Язафата да іх перавозкі ў Рым. Адрас царквы Святой Барбары – Postgasse, 8. Запрашаю ўсіх ахвочых слухаць слова Божае па-беларуску”. Айцец Андрусь Абламейка цяпер вучыцца ў дактарантуры ў Міжнародным тэалагічным інстытуце ў Вене. Два разы на месяц, у другую і апошнюю нядзелі, ён прыязджае ў Прагу і служыць у пражскай царкве святых Кузьмы і Дзям'яна Боскія Літургіі для пражскіх беларусаў.

Бліжэйшыя беларускія набажэнствы ў Вене:

Царква Святой Барбары (Postgasse, 8)
Нядзеля, 4 сакавіка, а 18:00
Панядзелак, 5 сакавіка, а 18:00

Радыё Свабода


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение