"Вясна" і "Пральня" ў Беларускім музеі ў Гайнаўцы

"Вясна" і "Пральня" – дзве часткі выставы, якая адкрылася ў галерэі Беларускага музея ў Гайнаўцы. Аўтары – маладыя фотамастакі Міхал Дамброўскі і Міхал Лучак – прадставілі публіцы выключна чорна-белыя працы. Па словах Міхала Дамброўскага, праект "Вясна" – гэта не столькі пара года, колькі стан душы:

- Праект “Вясна” мы прадстаўляем з Міхалам Лучакам, ён ужо быў паказаны ў Варшаве і Катавіцах. Гэта партрэты маладых людзей ва ўзросце ад 16 да 20 гадоў. Мы не шукалі канкрэтнай групы, ці субкультуры, а вырашылі засяродзіцца на цікавых тварах, я паказаў твары публічных асобаў, гэта музыкі, пачынаючыя акторы, мадэлі. Мы шукалі тэму, якая давала б шырокае поле для ітэрпрытацыі, акрамя гэтага, мы рабілі здымкі кветак, якія таксама можна пабачыць на выставе.

Другая частка выставы "Пральня" – вынік майстар-класаў па дакументальнай фатаграфіі. Малады аўтар  пайшоў альтэрнатыўным шляхам у раскрыцці тэмы:

- Я крыху адышоў ад дакументальнай фатаграфіі, не хацеў рабіць тое ж, што і ў “Вясне”, не хацелася паказваць усё так даслоўна. Гэта фотаздымкі з дарогі, фотаздымкі ўспрыняцця свету, якія больш кажуць  пра настрой горада, а не паказваюць штосці канкрэтнае. Гэта заахвочванне да пазітыву, аўтар і кожны наведнік зможа знайсці нешта для сябе.

Выставу ў Беларускім музеі ў Гайнаўцы можна наведваць да сярэдзіны красавіка.

Радыё Рацыя