Free Belarus Now патрабуе неадкладнага вызвалення Сяргея Каваленкі

Грамадзянская кампанія Free Belarus Now (Лондан) патрабуе ад беларускіх уладаў неадкладнага вызвалення віцебскага апазіцыянера ў сувязі з прыгаворам Сяргею Каваленку.

У сваёй заяве Free Belarus Now нагадвае аб прыгаворы, вынесеным Каваленку ў маі 2010 года, калі ён быў асуджаны ўмоўна за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на навагодняй ёлцы ў цэнтры Віцебска. "Але на мінулым тыдні суддзя суда Першамайскага раёна Віцебска Алена Жук прызнала Сяргея Каваленку вінаватым ва ўхіленні ад адбывання пакарання і асудзіла яго па арт. 415 Крымінальнага кодэкса на два гады і адзін месяц калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, — канстатуюць актывісты грамадзянскай кампаніі.  — Сяргей трымае галадоўку на працягу некалькіх месяцаў, у яго сур'ёзныя праблемы са здароўем і існуе рэальная пагроза яго жыццю. Беларускія ўлады дэманструюць далейшыя бесчалавечныя адносіны да Сяргея Каваленкі, ставячы пад пагрозу яго здароўе і адмаўляючыся аказаць яму неабходную медыцынскую дапамогу. Мы лічым гэта не чым іншым, як катаваннямі". Free Belarus Now таксама "ў шоку ад жорсткага абыходжання з сям'ёй Сяргея ў зале суда". "Мы ашаломлены тым, што паліцыя беспакарана можа прымяняць сілу і збіваць членаў сям'і палітычнага зняволенага. Цяжка паверыць, што ў XXI стагоддзі ў Еўропе чалавек можа памерці ад голаду ў турме за свае перакананні, за тое, што ён свята ставіцца да сваёй гістарычнай спадчыны", — гаворыцца ў заяве. Free Belarus Now патрабуе ад уладаў Беларусі неадкладна аказаць Каваленку кваліфікаваную медыцынскую дапамогу, у якой ён мае вострую патрэбу. Пры гэтым у заяве падкрэсліваецца: "знаходжанне Каваленкі ў турме недапушчальнае". Грамадзянская кампанія таксама патрабуе неадкладна вызваліць іншых палітзняволеных Беларусі.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение