Шведскія цацкі салідарныя з беларускімі

У Стакгольме праваабаронцы з Östgruppen сёння ладзілі акцыю салідарнасці з беларускімі сябрамі Паўлам Вінаградавым і Аляксандрам Арцыбашавым, арганізатарамі акцыі цацак у Мінску ў падтрымку беларускіх палітвязняў.

Шведы выйшлі з плакатамі “Трымайцеся, сябры! Шведскія цацкі з вамі!”, “Шведскія цацкі за свабоду сходаў у Беларусі!”

Фота: ostgruppen.se

10 лютага сёлета моладзь кампаніі “Гавары Праўду” правяла акцыю "Игрушки митингуэ" на Плошчы Незалежнасці ў Мінску. На клумбе каля аўтобуснага прыпынку яны пасадзілі мяккія цацкі з плакатамі ў руках. Цацачныя мядзведзікі і сабачкі патрабавалі свабоду прэсы, вызвалення палітвязняў. За гэтую акцыю суд Маскоўскага раёна сталіцы асудзіў Паўла Вінаградава і Аляксандра Арцыбашева да 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Паплечнікі асуджаных правялі 23 лютага ў цэнтры Мінска — каля Дома-музея першага з’езду РСДРП на плошчы Перамогі — акцыю салідарнасці пад умоўнай назвай “Цацкі негодуэ”. Новыя цацкі, як і іх папярэднікі па плюшавым пратэсце, былі затрыманыя  нарадам спецназу ўнутраных войскаў МУС.

Радыё Свабода