Пайшоў з жыцця паэт Уладзімір Гайдук

На 71-ым годзе жыцця памёр вядомы беларускі паэт, сябра беларускага літаратурнага аб'яднання "Белавежа" Уладзімір Гайдук з Тарнопаля (Нараўчанская гміна, Польшча).
На 71-ым годзе жыцця памёр вядомы беларускі паэт, сябра беларускага літаратурнага аб'яднання "Белавежа" Уладзімір Гайдук з Тарнопаля (Нараўчанская гміна, Польшча).

Уладзімір Гайдук нарадзіўся 7 верасня 1941 года ў вёсцы Полымя, Гайнаўскага павета, у сялянскай сям'і.

У 1955 годзе скончыў пачатковую школу і два гады вучыўся ў беларускім ліцэі ў Бельску Падляшскім. У сярэдзіне 1960-х спрабаваў працягнуць адукацыю ў беластоцкім завочным ліцэі, аднак цяжкія матэрыяльныя ўмовы вымусілі адмовіцца ад задумы, трэба было гаспадарыць на хутары.

Першыя вершы Уладзімір Гайдук напісаў яшчэ вучнем пачатковых класаў. Дэбютаваў у 1956 годзе лістом-вершам “Пазнаёмімся” і вершамі “Захад сонца” і “Зіма ідзе” ў газеце беларусаў Польшчы “Ніва”.

Аўтар кніг паэзіі “Ракіта” (Беласток, 1971), “Блакітны вырай” (Беласток, 1990), “Пах аернага хлеба” (Беласток, 1998), “Полымя роднае” (Беласток, 2010)

У другой палове пяцідзясятых гадоў творы Уладзіміра Гайдука друкаваліся ў “Ніве” сістэматычна. Аўтар зборнікаў паэзіі “Ракіта” (Беласток, 1971), “Блакітны вырай” (Беласток, 1990), “Пах аернага хлеба” (Беласток, 1998). У 2010 годзе выйшаў апошні ўжо зборнік вершаў паэта “Полымя роднае”.

Журналіст “Радыё Рацыя” Янка Мордань часта сустракаўся з Уладзімірам Гайдуком:

- Валодзя Гайдук, гэта талент, які нарадзіўся і ўсё жыццё "гарэў" ва ўрочышчы Полымя, так называецца месца, дзе ён жыў. Я меў шчасце сустракацца з ім, слухаць яго апаведы пра жыццё, пра наваколле, прыроду. Кажуць, што каб зразумець паэта, трэба пабываць на яго Радзіме і пабачыць ягоную маці. Мне пашчасціла пабываць на Радзіме ў Валодзі, дзе ён "гарэў" усё жыццё, але, на жаль, цяпер мы мусім з ім развітацца.

Развітанне з Уладзімірам Гайдуком адбудзецца ў суботу, 25 лютага, а дзявятай гадзіне ў царкве ў Старым Ляўкове.

Паводле Радыё Рацыя і kamunikat.org


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение