

А таксама там прайшоў шэраг сустрэчаў з беларускімі журналістамі і дыскусій па беларускай тэматыцы – кажа прадстаўніца інфармацыйнага офіса “Салідарнасць з Беларуссю” Таццяна Нядбай.
- Была магчымасць перш за ўсё абмяняцца досведам і таксама навязаць нейкія кантакты, фактычна наўпроставыя кантакты паміж беларускімі журналістамі, паміж журналістамі міжнароднымі, якія пішуць пра Беларусь. А таксама кантакты паміж варшўскімі журналістамі - польскімі журналістамі ў Варшаве і беларускімі журналістамі ў Варшаве. Прысутныя мелі магчымасць пагаварыць пра тое, што адбываецца ў Беларусі.
Конкурс “Беларусь у фокусе” быў арганізаваны інфармацыйным офісам “Салідарнасць з Беларуссю” і Польскім прэс-клубам пры падтрымцы Міжнароднай Федэрацыі журналістаў. На конкурс прыйшло больш за 50 артыкулаў з 14 краін свету. Пераможцамі сталі тры прафесійныя журналісты і тры блогеры.