Зварот да беларусаў Латвii з нагоды рэферэндуму

Каардынацыйны Цэнтр у Рызе для беларускай грамадзянскай супольнасцi звяртае вашую ўвагу на адну з найважнейшых падзеяў гэтага году ў Латвii. Незалежная дзяржава, матчына мова, нацыянальная адметнасць, культура i традыцыi застаюцца асноўнымi каштоўнасцямi для кожнага народа.

Шаноўныя беларусы,

Каардынацыйны Цэнтр у Рызе для беларускай грамадзянскай супольнасцi звяртае вашую ўвагу на адну з найважнейшых падзеяў гэтага году ў Латвii. Незалежная дзяржава, матчына мова, нацыянальная адметнасць, культура i традыцыi застаюцца асноўнымi каштоўнасцямi для кожнага народа.

Дваццаць гадoў мiнула ад часу аднаўлення незалeжнасцi Беларусi, калі беларусы пачалi адраджэнне роднай мовы, нацыянальнай культуры i традыцый. На вялiкi жаль, наша родная беларуская мова паўсюдна дыскрымінуецца i нiшчыцца ў вынiку доўгатэрмiновай абмежавальнай палiтыкi, якую ў Беларусi праводзiць аўтарытарны рэжым Аляксандра Лукашэнкi пасля рэферэндуму 1995 году, калi рускай мове быў нададзены статус дзяржаўнай. Урад Беларусi скарацiў або адмянiў усе курсы, якія выкладаюцца па-беларуску ў вышэйшых навучальных установах,

выданне навуковых кнiжак, класiчнай прозы i паэзii, дзiцячай лiтаратуры. Выяўлены шматлiкiя выпадкi затрыманняў мiлiцыяй i адмовы надання працы людзям толькi таму, што яны ў штодзённым жыццi размаўляюць па-беларуску. Дзяржаўная адмiнiстрацыя пад кiраўнiцтвам Аляксандра Лукашэнкi загадала замянiць беларускую мову навучання на рускую ў большасцi сярэднiх школ i дзiцячых садкоў.

У гэты час беларускамоўныя сем'i збіраюцца ў прыватных дамах i кватэрах, каб выкладаць свам дзецям родную мову i сапрадную гісторыю нашай краiны пад рызыкай нападу сiлаў бяспекi кiруючага рэжыму ў Беларусi.

Вашыя дамы знаходзяцца тут, у Латвii, i вы з'яўляецеся iстотнай часткай латвiйскага грамадства.

Мы звяртаемся да вас, каб абаранiць легiтымныя канстытуцыйныя правы i каштоўнасцi вашых латышскiх суайчыннiкаў. Мы заклiкаем вас 18 лютага наведаць выбарчыя ўчасткi i прагаласаваць супраць змен у Канстытуцыю Латвii i супраць надання рускай мове афiцыйнага статусу другой дзяржаўнай мовы ў Латвii.

Ад iмя Каардынацыйнага Цэнтру для беларускай грамадзянскай супольнасцi

Раман Кавальчук, выканаўчы дырэктарНаша Ніва


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение