Беларусы Прагі пікетавалі офіс аўтаканцэрну Škoda

"Не — правядзенню чэмпіянату свету па хакеі ў Беларусі»" — пад такімі лёзунгамі прайшоў пікет каля офісу аўтаканцэрну Škoda ў Празе. У акцыі ўзялі ўдзел трынаццаць чалавек, у тым ліку палітуцекачы з Беларусі, сярод якіх быў экс-кандыдат у прэзідэнты Алесь Міхалевіч.

"Не — правядзенню чэмпіянату свету па хакеі ў Беларусі»" — пад такімі лёзунгамі прайшоў пікет каля офісу аўтаканцэрну Škoda ў Празе.

У акцыі ўзялі ўдзел трынаццаць чалавек, у тым ліку палітуцекачы з Беларусі, сярод якіх быў экс-кандыдат у прэзідэнты Алесь Міхалевіч. Акцыя, папярэдне ўзгодненая з уладамі, доўжылася 45 хвілінаў. Удзельнікі разгарнулі расцяжкі, фотаздымкі палітвязняў Змітра Дашкевіча, Андрэя Саннікава, Мікалая Статкевіча і бел-чырвона-белыя сцягі.

Арганізатарам выступіў зарэгістраваны беларусамі ў Чэхіі “Саюз за мадэрнізацыю”. Паводле аднаго з арганізатараў Аляксея Францкевіча, чэшскі вытворца аўтамабіляў Škoda мае намер спансіраваць чэмпіянат свету па хакеі 2014 г. ў Мінску. Удзельнікі заклікалі кіраўніцтва кампаніі адмовіцца ад падтрымкі чэмпіянату, пакуль улады Беларусі не вызваляць палітвязняў. Ніхто з прадстаўнікоў кампаніі да пратэстоўцаў не выйшаў. Алесь Міхалевіч пракаментаваў “Радыё Свабода”, чаму ён удзельнічае ў акцыі: “Сённяшняя акцыя прысвечаная таму, што Škoda з’яўляецца афіцыйным спонсарам чэмпіянатаў свету па хакеі. Мы хочам звярнуць увагу цэнтральнага офісу кампаніі Škoda, каб яны пачалі праяўляць актыўнасць у вызваленні палітвязняў. Каб чэмпіянат адбываўся ў Беларусі, дзе палітвязняў не будзе”. Канцэрн Škoda на просьбу “Радыё Свабода” пракаментаваў сваё стаўленне да акцыі. У электронным лісце, які даслаў прэсавы сакратар фірмы Эўжэн Краўскопф, гаворыцца: “Сваёй спонсарскай дзейнасцю „Škoda“ не падтрымлівае канкрэтную краіну ці нацыянальную арганізацыю, што праводзіць хакейны чэмпіянат. Мы падтрымліваем Міжнародную федэрацыю хакею ў яе сусветнай зангажаванасці ў хакей, уключна з правядзеннем адукацыйных акцыяў і шматлікіх міжнародных турніраў. Такая яе дзейнасць без спонсарскай падтрымкі была б немагчымая. Мы ўсе 20 гадоў ў ролі галоўнага спонсара надавалі вялікае значэнне інтарэсам спорту.”

​​
​​​​

Радыё Свабода


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение