Беларусы Прагі будуць пікетаваць аўтаканцэрн «Шкода»

16 лютага ў Празе Беларуская Асацыяцыя за мадэрнізацыю ў Чэхіі разам з экс-кандыдатам у прэзідэнты РБ Алесем Міхалевічам плянуюць правесці акцыю «ШКОДА падтрымлівае дыктатуру ў Беларусі».

Аўтаканцэрн ШКОДА з'яўляецца афіцыйным спонсарам чэмпіянату свету па хакеі 2014 года ў Рэспубліцы Беларусь. Мэта акцыі — паўплываць на кіраўніцтва заводу, каб тыя байкатавалі фінансаванне спартовага спаборніцтва ў Беларусі, калі на 2014 год у краіне захаваецца ўлада дыктатара Лукашэнкі.

Радыё Свабода