Прыём заявак на арганізацыю "Басовішча-2012" падоўжаны

90 тысяч злотых Міністэрства адміністрацыі і інфарматызацыі Польшчы прызначыла на арганізацыю культавага ўжо рок-фестывалю "Басовішча-2012". Заяўкі ад няўрадавых арганізацыяў на правядзенне мерапрыемства можна складаць цягам бліжэйшых 30 дзён.

"Фестываль "Басовішча" спрычыніцца да падтрымкі і развіцця тоеснасці беларускай нацыянальнай меншасці, асабліва сярод прадстаўнікоў маладога пакалення,” -- чытаем у адмысловым камюніке міністэрства.

Раней заяўку на правядзенне "Басовішча" на 150 тысячаў злотых склала Беларускае аб'яднанне студэнтаў. Аднак міністэрства адмовіла БАСу ў сувязі з праблемамі, якія ўзніклі пры разліках мінулагодніх мерапрыемстваў.

Новы конкурс, абвешчаны міністэрствам, гэта шанец, каб мерапрыемства, якое мае болей за 20-гадовую традыцыю на Беласточчыне, увогуле адбылося. Падрабязнасці конкурсу даступныя на сайце Міністэрства адміністрацыі і інфарматызацыі.

Радыё Рацыя

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение