Славацкі ўрад вылучыў Бяляцкага на Нобелеўскую прэмію міру

Прэм’ер-міністар Славаччыны Івэта Радзічава намінавала беларускага праваабаронцу Алеся Бяляцкага на Нобелеўскую прэмію міру 2012 года.

Алесь БяляцкіПрэм’ер-міністар Славаччыны Івэта Радзічава намінавала беларускага праваабаронцу Алеся Бяляцкага на Нобелеўскую прэмію міру 2012 года.

У лісце, накіраваным у Нобелеўскі камітэт, Радзічава адзначыла сумленнасць і смеласць Бяляцкага, які вярнуўся на радзіму, нягледзячы на тое, што ведаў аб тым, што яму будуць выстаўленыя абвінавачанні, паведамляе газета Wall Street Journal. У студзені дэпутаты Польскага сейму вылучылі Бяляцкага на прэмію міру. Намінацыйны ліст на вылучэнне беларускага праваабаронцы на Нобелеўскую прэмію накіравалі ў Осла і пяцёра дэпутатаў Вярхоўнай Рады Украіны. Да агульнай кампаніі далучылася і Шырын Эбадзі — іранская адвакатка, якая атрымала Нобелеўскую ўзнагароду ў 2003 годзе. Яна таксама даслала свой намінацыйны ліст у Осла. Нобелеўская прэмія міру прысуджаецца штогод 10 снежня — у гадавіну смерці Альфрэда Нобеля  — палітычным лідарам і актывістам. Лаўрэатамі гэтай прэміі ў розныя гады былі духоўны лідар Далай-Лама, савецкі дысідэнт Андрэй Сахараў, прэзідэнт ЗША Барак Абама ды іншыя.

Радыё Свабода


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение