У Празе прайшла акцыя под лозунгам “Беларусь: правы чалавека выселілі”

Раніцай 6 лютага каля брамы амбасады Рэспублікі Беларусь у Празе з’явіліся аўтамабілі з мэбляй і лозунгамі “Беларусь: правы чалавека выселілі”. Так пачалася акцыя ў падтрымку беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага і Праваабарончага цэнтру “Вясна”.

Раніцай 6 лютага каля брамы амбасады Рэспублікі Беларусь у Празе з’явіліся аўтамабілі з мэбляй і лозунгамі “Беларусь: правы чалавека выселілі”. Так пачалася акцыя ў падтрымку беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага і Праваабарончага цэнтру “Вясна”.

Шафы, крэслы, сталы, кампутары, лямпы і ўнітаз — усё гэта выгрузілі з аўтамабіляў перад будынкам амбасады Беларусі. Усе прадметы былі аздоблены плакатамі з лозунгам “Беларусь: правы чалавека выселілі” і “Свабоду Алесю Бяляцкаму”. Такім чынам арганізатары акцыі вырашылі адрэагаваць на прысуд Алесю Бяляцкаму і рашэнне суду аб канфіскацыі ягонай маёмасці, у тым ліку кватэры, дзе месціцца офіс “Вясны”. “Беларусь намагаецца выселіць правы чалавека з таго моманту, калі на чале дзяржавы стаў прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Пазбаўляюцца волі і высяляюцца і самі абаронцы грамадскіх правоў і правоў чалавека”, — каментуе сімволіку акцыі перад беларускай амбасадай Радка Вэйрыхава з Незалежнага сацыяльна-экалагічнага руху NESEHNUTÍ. “Я ведаю Алеся Бяляцкага асабіста з часоў, калі праводзіў у Беларусі маніторынг таго, якім чынам уладны рэжым фальсіфікуе хаду выбараў і рэферэндуму ў 2004 годзе. Я ведаю, што праца Алеся і цэнтру “ВЯСНАЦ” не абмяжоўваецца толькі дапамогай ахвярам палітычнага пераследу ў Беларусі. Праз свае міжнародныя кантакты яны падтрымліваюць праваабаронцаў у Кыргыстане, Егіпце, Тунісе і іншых краінах. Я не хачу бяздзейна назіраць за тым, як беларускі рэжым намагаецца прымусіць маўчаць гэтых адважных людзей”, — тлумачыць свой удзел у акцыі Мілан Штэфанэц. “Спосаб, якім Аляксандр Лукашэнка абыходзіцца са сваімі апанентамі, ганебны. І сорам для цывілізаванай Еўропы, што яна не здольная перашкодзіць яму ў гэтым. Перадусім урады і грамадзяне краінаў, у якіх дзесяцігоддзямі панаваў камуністычны рэжым, не павінны забывацца пра беларускіх праваабаронцаў (а Алесь Бяляцкі — не адзіная ахвяра лукашэнкаўскіх рэпрэсіяў), мы мусім хаця б прыцягваць да гэтага ўвагу і шукаць магчымасці прыйсці ім на дапамогу», — тлумачыць значэнне міжнароднай падтрымкі Пэтрушка Шустрава, старшыня праўлення аб’яднання “Грамадзянская Беларусь”.

Радыё Свабода