Лыжны рэйд памяці Кастуся Каліноўскага па Падляшшы

Дзень памяці Кастуся Каліноўскага, шэсце ў гонар Дня беларускай вайсковай славы ды многія іншыя мерапрыемствы плануе ладзіць у гэтым годзе арганізацыя “Беларуская нацыянальная памяць”.

Дзень памяці Кастуся Каліноўскага, шэсце ў гонар Дня беларускай вайсковай славы ды многія іншыя мерапрыемствы плануе ладзіць у гэтым годзе арганізацыя “Беларуская нацыянальная памяць”.

Па словах яе старшыні Анатоля Міхнаўца, большасць з гэтых мерапрыемстваў ужо сталі традыцыйнымі:

- Намі запачаткаваны лыжны рэйд памяці Кастуся Каліноўскага на дзень яго нараджэння, таксама запачаткаваная намі традыцыя дня памяці Кастуся Каліноўскага ў Вільні на дзень яго смерці. Як вядома? ён быў забіты маскоўскімі акупантамі 22 сакавіка. І вось мы плануем 24 сакавіка традыцыйна прайсці шэсцем. Таксама традыцыйна мы ўшаноўваем генерала Булак-Булаховіча, запланаваныя роварныя рэйды ў Варшаве і ў Белавежы.

Як адзначае Анатоль Міхнавец, у плане мерапрыемстваў яшчэ магчымыя змены.

Першая акцыя – лыжны рэйд памяці Кастуся Каліноўскага (Баброўнікі – Мастаўляны) адбудзецца ў 11 лютага. Збор удзельнікаў мерапрыемства будзе ў Беластоку, каля рэдакцыі "Радыё Рацыя" (вул. Цепла, 1) а 10:30. Жадаючыя далучыцца да акцыі могуць звязвацца з арганізатарамі па электроннай пошце: bielarus.np [@] gmail.com.

Паводле "Радыё Рацыя"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение