Fokusvitryssland.se: Новы шведскі інфармацыйны праект пра Беларусь

Праваабарончая арганізацыя ў Стагкольме Östgruppen запусціла інфармацыйны онлайн-праект «У фокусе — Беларусь». Мэта сайту — распаўсюд на шведскую аўдыторыю інфармацыі пра сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі.

Як паведаміў «Свабодзе» кіраўнік Östgruppen Марцін Угла, «падзеі ў Беларусі часта аказваюцца ў цені іншых міжнародных навінаў у шведскай медыяпрасторы. Праект „У фокусе — Беларусь“ дапаможа адкрыць доступ да прамога інфармацыйнага каналу, і такім чынам жыхары Швецыі змогуць даведацца, што адбываецца ў гэтай краіне». У якасці крыніцаў інфармацыі будуць выкарыстаныя навіны з незалежных беларускіх выданняў, а таксама паведамленні еўрапейскіх агенцтваў. Крыху раней Марцін Угла стварыў у інтэрнэце блог, у якім каментуе актуальныя пытанні палітыкі і грамадскага жыцця Беларусі.

Радыё Свабода