У Варшаве адбылася прэзентацыя кніг Аляксандра Тамковіча

Мерапрыемства прайшло 25 студзеня ў Беларускім Доме. Кнігі вядомага беларускага журналіста Аляксандра Тамковіча "Супраць плыні" і "Без палітыкі" былі прэзентаваныя 25 студзеня ў Беларускім доме ў Варшаве.

Мерапрыемства прайшло 25 студзеня ў Беларускім Доме. Кнігі вядомага беларускага журналіста Аляксандра Тамковіча "Супраць плыні" і "Без палітыкі" былі прэзентаваныя 25 студзеня ў Беларускім доме ў Варшаве.

Кніга “Супраць плыні” прысвечана беларусам, асуджаным за удзел у "Плошчы-2010". "Без палітыкі" распавядае аб невядомых захапленнях і хобі беларускіх апазіцыйных палітыкаў.

Мерапрыемства сабрага поўную залю людзей. Як распавёў Еўрарадыё адзін з кіраўнікоў "Беларускага дома" Зміцер Бародка, гэта паказвае, што лёс асуджаных хвалюе таксама і вялікую колькасць палякаў.

Бародка:"Тэма кнігі "Супраць плыні" мне асабіста блізкая таму, што я непасрэдна быў удзельнікам падзеяў 19 снежня 2010 года. На жаль, да гэтага часу за кратамі застаюцца людзі, асуджаныя за Плошчу. Гэта праблема, якая хвалюе і беларусаў і палякаў. Таму на прэзентацыю прыйшла такая вялікая колькасць людзей. Ад таго, наколькі мы сёння дадзім правільныя ацэнкі тым падзеям, залежыць у якім накірунку нашае грамадства будзе рухацца далей".

Акрамя самога аўтара кніг, на прэзентацыі таксама выступілі героі кнігі "Супраць плыні"- Аляксандр Атрошчанкаў і Наталля Радзіна. Яны распавялі аб сваім знаходжанні за кратамі і першых адчуваннях пасля выхаду на волю.

Еўрарадыё


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение