«У Беларусі пасьлядоўна душылася іншадумства»

Маскоўскае Бюро па правах чалавека зрабіла адмысловую заяву пра сытуацыю ў Беларусі. «Усе апошнія гады Беларусь нязьменна ўваходзіць у лік краінаў сьвету, дзе правы чалавека парушаюцца ў найбольшай ступені: асноўным аб’ектам крытыкі міжнародных арганізацый зьяўляюцца парушэньні правоў чалавека ў эканамічнай сфэры і, у першую чаргу, у грамадзка-палітычнай сфэры», — гаворыцца ў заяве.

Маскоўскае Бюро па правах чалавека зрабіла адмысловую заяву пра сытуацыю ў Беларусі.

«Усе апошнія гады Беларусь нязьменна ўваходзіць у лік краінаў сьвету, дзе правы чалавека парушаюцца ў найбольшай ступені: асноўным аб’ектам крытыкі міжнародных арганізацый зьяўляюцца парушэньні правоў чалавека ў эканамічнай сфэры і, у першую чаргу, у грамадзка-палітычнай сфэры», — гаворыцца ў заяве, разьмешчанай на сайце арганізацыі. «У Беларусі пасьлядоўна душылася іншадумства, арыштоўваліся праваабаронцы, бясьсьледна зьнікалі апазыцыйныя журналісты. Барацьба з апазыцыяй дасягнула піку ў сьнежні 2010 году, пасьля правядзеньня прэзыдэнцкіх выбараў», — адзначаюць маскоўскія праваабаронцы. У заяве таксама гаворыцца: «Расея, з аднаго боку, імкнецца абараніць інтарэсы сваіх грамадзян і, перш за ўсё, расейскага бізнэсу ў Беларусі, з другога — выступае ў адыёзнай ролі краіны, якая падтрымлівае рэжым Лукашэнкі». Паводле дырэктара Маскоўскага бюро па правах чалавека Аляксандра Брода, Расеі «неабходна пасьлядоўна ісьці шляхам дэмакратызацыі сваёй краіны і адначасова пазбаўляцца падвойных стандартаў у адносінах да Беларусі».

Радыё Свабода