Калядна-навагодняя сустрэча беларусаў у Гданьску

Беларуская грамада Гданьска 14 студзеня сабралася на традыцыйную Калядна-навагоднюю сустрэчу. Арганізатарам выступіла Беларускае культурнае таварыства “Хатка”.

Па словах яго старшыні доктара Лены Глагоўскай, кожны год збіраюцца беларусы, якія жывуць над морам, бо гэта практычна адзіная нагода сустрэцца разам:

- Штогод збіраемся, падсумоўваем мінулы год, тое, што зрабілі, размаўляем пра планы на будучыню. Гэта таксама абмен думкамі, успамінамі. Успамінаем традыцыю Калядаў. Успамінаем памерлых, тых, хто ад нас адышоў.

Лена Глагоўская распавядае, што традыцыйна да Калядна-навагодняй сустрэчы рыхтуюцца розныя стравы, таксама куцця, католікі прыносяць аплаткі. Удзельнікі сустрэчы слухаюць і спяваюць калядкі, прыгадваюць калядныя ўспаміны з дзяцінства.

Яна Запольская, Радыё Рацыя


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение