Выйшла кніга пра гісторыі беларускіх сем'яў з Падляшша

"Ой даўно, даўно..." – беларускія гісторыі з Падляшша" выйшлі кнігай. “Гісторыі ў гэтай кнізе – чыстая праўда, праўда, якая жыве ў памяці канкрэтных людзей, можна сказаць, іхняя праўда,” - піша ва ўступе да кнігі рэдактар Мікола Ваўранюк.

"Ой даўно, даўно..." – беларускія гісторыі з Падляшша выйшлі кнігай. “Гісторыі ў гэтай кнізе – чыстая праўда, праўда, якая жыве ў памяці канкрэтных людзей, можна сказаць, іхняя праўда,” - піша ва ўступе да кнігі рэдактар Мікола Ваўранюк.

Дзевяць расповядаў ўдзельнікаў праекту: Касі Бялькевіч, Дар'і Вапы, Ніны Ваўранюк, Дар'і Дажынка, Олі Мазурук, Ліды Пякарскай, Габрыся і Юліі Скаўронскіх, Юліты Тымашэвіч і Ігара Карнілюка. Гэта свайго роду гісторыя беларусаў Падляшша ў 20 стагоддзі: бежанства, вайна, пасляваенны перыяд. Кніга багата аздоблена сямейнымі, гістарычнымі ўжо, фотаздымкамі, а таксама фотаздымкамі ўдзельнікаў праекту.

Чакаецца, што прэзентацыя кнігі пройдзе ўжо ў лютым ў Беластоцкай тэатральнай акадэміі. А кніжка выйшла ў свет дзякуючы фінансавай дапамозе Міністэрства адукацыі Польшчы і Маршалкоўскай управы Падляшша.

Гісторыя стварэння кнігі пачалася ў 2008 годзе, калі з'явілася ідэя сабраць успаміны падляшскіх беларусаў, пра іх сем'і. Пасля звыш двух гадоў працы з'явіўся спектакль "Ой, даўно, даўно... - беларускія гісторыі з Падляшша” - пераказы прадстаўнікамі наймалодшых пакаленняў успамінаў бабуляў, дзядуляў, цётак і бацькоў. На матэрыялах гэтай працы, якую правяло аб'яднанне "АБ-БА", і нарадзілася кніга.

Сцэна са спектаклю "Ой, даўно, даўно... - беларускія гісторыі з Падляшша”

Валянціна Лаеўская, Радыё Рацыя

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение