Чэшскі часопіс RozRazil новы нумар цалкам прысвяціў Беларусі

У Чэхіі пабачыў свет новы нумар часопіса "RozRazil", які цалкам прысвечаны Беларусі. Праца над матэрыяламі пачалася яшчэ ўвесну мінулага года. Рэдакцыя прапанавала падрыхтаваць такі нумар вядомаму беларускаму перакладчыку са славянскіх моваў Сяргею Сматрычэнку.

У Чэхіі пабачыў свет новы нумар часопіса "RozRazil", які цалкам прысвечаны Беларусі. Праца над матэрыяламі пачалася яшчэ ўвесну мінулага года.

Рэдакцыя прапанавала падрыхтаваць такі нумар вядомаму беларускаму перакладчыку са славянскіх моваў Сяргею Сматрычэнку. На 120 старонках вядзецца расповед пераважна пра культуру Беларусі, але ёсць палітычныя і сацыялагічныя матэрыялы.

- У нумары ёсць сталая часопісная рубрыка “круглы стол”. У беларускім нумары быў "круглы стол" на тэму свабоды творчасці. Ёсць там таксама розныя матэрыялы эсэістычнага і публічыстычнага плану, напрыклад, гутарка з Валянцінам Акудовічам пра ментальнасць беларусаў. Потым там ёсць падборка вершаў маладых беларускіх паэтаў, змешчаны вершы 11-ці паэтаў. Часопіс багата ілюстраваны, у тым ліку ілюстрацыямі беларускіх аўтраў, фотаздымкамі перадусім.

Часопіс "RozRazil" выходзіць дзякуючы выдавецтву Vetrne Mlyny. Рэдакцыя яго знаходзіцца ў Брне. Аўтарамі беларускага нумару сталі пераважна маладыя беларускія літаратары – Віталь Рыжкоў, Таццяна Нядбай, Андрэй Адамовіч, Віталь Воранаў, Ігар Кулікоў і іншыя. Са старэйшых аўтараў прадстаўлены Уладзімір Някляеў, Альгерд Бахарэвіч, Андрэй Хадановіч.

Васіль Кроква, Радыё Рацыя