"Беларускую мару" пакажуць на дакумэнтальным кінафэстывалі ў Празе

Фестываль "Адзін свет", які штогод праводзіцца ў Празе, будзе праходзіць сёлета ад 6 да 15 сакавіка. «Беларуская мара» — першы незалежны поўнаметражны дакументальны фільм пра жыццё сучаснай Беларусі, паказанае праз гісторыю маладога беларуса, які пражыў большасць свайго жыцця ў краіне, якой кіруе дыктатар.
Фестываль "Адзін свет", які штогод праводзіцца ў Празе, будзе праходзіць сёлета ад 6 да 15 сакавіка.

«Беларуская мара» — першы незалежны поўнаметражны дакументальны фільм пра жыццё сучаснай Беларусі, паказанае праз гісторыю маладога беларуса, які пражыў большасць свайго жыцця ў краіне, якой кіруе дыктатар. На фоне фальсіфікаваных выбараў, жорсткіх рэпрэсій, сур’ёзнага эканамічнага крызісу паказваецца, як усё больш людзей у самай «стабільнай» постсавецкай краіне пачынаюць марыць пра змены. Рэжысёр фільма Кацярына Кібальчыч нарадзілася ў 1982 годзе ў Мінску. Лаўрэат прэміі «Залатое пяро» Саюзу журналістаў Расіі. Цягам апошніх двух месяцаў фільм быў прэзетаваны ў Міску, Беліне, Варшаве, Вільні, Кіеве, Кракаве, Вроцлаве, Амстэрдаме, Калінінградзе. Напярэдадні гадавіны 19-га снежня 2010-га на Міжнародным фетывалі дакуметальных фільмаў пра правы чалавека WatchDocs «Беларуская мара» атрымала Прыз сіпатыяў гледачоў.

"Радыё Свабода"