Беларускі краязнаўчы каляндар выйшаў па-польску

Беларускі краязнаўчы каляндар Уладзіміра Хільмановіча выдадзены на польскай мове. Як адзначае сам укладальнік, калі з’явілася першае выданне каляндара, яно было скіраванае на беларускага чытача. Ідэя выдання па-польску паўстала ў Беластоку, каляндар выйшаў у серыі Бібліятэка Беларускага Радыё Рацыя.

Уладзімір ХільмановічБеларускі краязнаўчы каляндар Уладзіміра Хільмановіча выдадзены на польскай мове. Як адзначае сам укладальнік, калі з’явілася першае выданне каляндара, яно было скіраванае на беларускага чытача. Ідэя выдання па-польску паўстала ў Беластоку, каляндар выйшаў у серыі Бібліятэка Беларускага Радыё Рацыя.

Пераклад ажыццявіў Марцін Рэмбач, рэдагаваннем і дапамогай у перакладах займаўся Віталь Луба. У выданні выкарыстаныя фотаздымкі Арнольда Тачыскага.

Як адзначае аўтар-укладальнік Уладзімір Хільмановіч, выданне будзе цікавым і польскамоўнаму чытачу:

- Гэты каляндар паспрыяе лепшаму паразуменню сённяшніх беларусаў і палякаў, негледзячы на нейкія спрэчныя, вострыя моманты нашай гісторыі, некаторыя з такіх датаў таксама ёсць, але змешчаныя і славутыя даты нашай супольнай гісторыі, да прыкладу такія, як дзень Грунвальдскай бітвы і інш. З гэтага каляндара таксама вынікае, што мы маем даволі шмат асобаў у нашай гісторыі, якімі ганарацца і беларусы і палякі, менавіта гэтыя асобы лучаць нас з суседзямі.

Уладзімір Хільмановіч кажа, што працуе над папаўненнем календара-даведніка, дадаюцца новыя імёны, у перспектыве – і новыя даты.

Фінансавую дапамогу ў выданні Беларускага гістарычнага календара аказала Маршалкоўская ўправа Падляшскага ваяводства.

Яна Запольская, Радыё Рацыя