У Гайнаўцы праходзіць ХVIII Алімпіяда па беларускай мове

18-ты раз вучні сярэдніх школ Польшчы прымаюць удзел у Алімпіядзе па беларускай мове. У памяшканні Гайнаўскага ліцэя з дадатковым навучаннем беларускай мовы праходзіць другі этап алімпіяды, у якім прымаюць удзел 47 ліцэістаў з Беластока, Бельска Падляшскага ды Гайнаўкі.

На пісьмовай частцы вучні маюць на выбар чатыры тэмы, тры з якіх прысвечаныя творчасці Максіма Танка. Па словах старшыні галоўнага камітэта Алімпіяды па беларускай мове прафесара Аляксандра Баршчэўскага, творчасць МаксімаТанка абрана вядучай тэмай алімпіяды невыпадкова.

- Першая прычына – гэта гадавіна з дня нараджэння паэта, а другая – гэта тое, што ён часткай свайго жыцця арганічна звязаны з Польшчай. Да 1939 года ён жыў у Польшчы, вучыўся ў Польшчы, нават сядзеў у турме ў Польшчы. І мне здаецца, што гэта была добрая ідэя ўшанаваць памяць Максіма Танка, абіраючы яго творчасць вядучай у сёлетняй алімпіядзе.

Пасля пісьмовай часткі вучні здаюць таксама вусны іспыт. Вынікі раённага этапа алімпіяды будуць вядомыя пасля праверкі пісьмовых прац. Цэнтральны этап алімпіяды пройдзе 15 сакавіка.

Наталля Герасімюк, Радыё Рацыя