Сярод лепшых школ Падляшша – беларускія ліцэі

Апублікаваны новы рэйтынг сярэдніх навучальных установаў Падляшскага ваяводства (Польшча). У дзясятцы лепшых – другі агульна-адукацыйны ліцэй з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску Падляшскім.

Ён размясціўся на дзявятай пазіцыі. Як адзначае дырэктар ліцэя Андрэй Сцепанюк, гэта вельмі важная адзнака працы навучальнай установы:

- Гэта даволі моцна дапамагае нам у рэкламаванні школы. Калі гаварыць пра агульную інфармацыю пра школу, то трэба падкрэсліць, што мы 9-я школа ў Падляшскім ваяводстве. А да гэтага трэба паглядзець на т. зв. алімпійскі падрэйтынг, дзе мы знаходзімся на 34-м месцы ў Польшчы. Думаю, што гэта вельмі добры вынік. Мы заўсёды падкрэсліваем, што, несумненна, у Бельскім павеце мы лепшая школа і адна з лепшых у ваяводстве. Гэта рэальная ацэнка таго, што робіцца ў школе.

Таксама на 12-ай пазіцыі ў рэйтынгу - другі агульна-адукацыйны ліцэй з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы. Дырэктар Бельскага ліцэя Андрэй Сцепанюк адзначае важнасць таго, што сярод лепшых школ Падляшскага ваяводства – беларускія ліцэі:

- Паглядзіце, уся Польшча бачыць, што адзін ліцэй называецца “з беларускай мовай навучання” , а другі – “з дататковым навучаннем беларускай мовы”. Думаю, што, па-першае, гэта даволі добрая рэклама беларускасці тут, у Польшчы. А па-другое, для нас гэта вялікае задавальненне, што мы як беларусы, як людзі з правінцыйных ліцэяў можам штосьці зрабіць і заваяваць высокае месца.

Андрэй Сцепанюк кажа, што сакрэт поспеху, між іншым, у супрацы настаўнікаў, адкрытых да новага, і навучэнцаў, якія нечага хочуць дасягнуць у жыцці.

Яна Запольская, Радыё Рацыя


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение