Беларускія арганізацыі Падляшша атрымаюць фінансавую дапамогу

Беларускія арганізацыі Падляшша атрымаюць каля 90 тысячаў злотых ад Польскай дзяржавы на рэалізацыю праектаў у сферы культуры і нацыянальнай спадчыны.

Беларускія арганізацыі Падляшша атрымаюць каля 90 тысячаў злотых ад Польскай дзяржавы на рэалізацыю праектаў у сферы культуры і нацыянальнай спадчыны.

Маршалкоўская ўправа прафінансавала васямнаццаць праектаў беларускіх арганізацый. Да прыкладу, таварыства “Тэрра інкогніта” з Крынак выдасць кампакт-дыск з песнямі беларускай шляхты з ваколіц Саколкі. Аб’яднанне бацькоў “АББА” правядзе моладзевы летнік і тэатральныя семінары для дзяцей. “Беларускае гістарычнае таварыства” атрымала грошы на два нумары “Гістарычных сшыткаў”.

Як адзначыў дырэктар дэпартамента культуры і нацыянальнай спадчыны Маршалкоўскай управы Анатоль Вап, беларускія арганізацыі вельмі актыўна ўдзельнічалі ў сёлетняй падачы заявак на фінансаванне:

- У гэтым годзе на культуру нацыянальных меншасцяў ёсць 150 тысячаў. На дадзены момант мы падзялілі 95 тысячаў, засталося 55 тысячаў. Трэба адзначыць, што нацыянальныя меншасці могуць падаваць праекты на мерапрыемствы рознага кшталту.

Дадаткова грошы былі выдзелены на працягненне праекта "Падляшскі культурны шлях: дрэва і сакрум”. “Звяз беларускай моладзі” атрымаў фінансаванне ў памеры пятнаццаці тысячаў злотых. Чарговая падача заявак на культурныя мэты ўжо ў сакавіку. Тады будуць разгледжаны праекты, якія запланаваны на другое паўгоддзе.

Лукаш Леанюк, Радыё Рацыя


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение