Беларусы Казахстану збіраюць грошы на помнік рэпрэсаваным

Беларуская дыяспара ў Казахстане збірае сродкі на ўсталяванне ў Карагандзе помніка рэпрэсаваным у мінулым стагоддзі на тэрыторыі Карагандзінскай вобласці беларусам.

«На Спаскім мемарыяле цяпер усталяваны знак рэпрэсаваным беларусам — праваслаўны крыж з надпісам, што тут будзе усталяваны помнік. Беларуская дыяспара Караганды праводзіць работу па зборы сродкаў па ўвекавечанні памяці ахвяраў палітычных рэпрэсіяў», — гаворыцца ў паведамленні мясцовых уладаў. Адзначаецца, што мясцовыя майстры ўжо распрацавалі эскіз будучага мемарыялу. На вялікім камні — барэльеф Еўфрасінні Полацкай. Паводле архіўнай даведкі, у адным толькі лагеры «Сцяпны» ў Карагандзінскай вобласці было 878 беларусаў.

Радыё Свабода