Зміцер Вайцюшкевіч зладзіць «Гастарбайт-паці» ў Маскве

На імпрэзе прагучаць песні на вершы Уладзіміра Маякоўскага з праекта «MW», адзінага рускамоўнага альбома Зміцера Вайцюшкевіча. Акрамя таго, канцэрт будзе складацца з новых і лепшых песень спевака на вершы беларускіх паэтаў.

На імпрэзе прагучаць песні на вершы Уладзіміра Маякоўскага з праекта «MW», адзінага рускамоўнага альбома Зміцера Вайцюшкевіча. Акрамя таго, канцэрт будзе складацца з новых і лепшых песень спевака на вершы беларускіх паэтаў.

Акрамя таго, канцэрт будзе складацца з новых і лепшых песень спевака на вершы беларускіх паэтаў. Па меркаванні выканаўцы, граць замежныя канцэрты мусіць кожны беларускі музыкант. Але ў дадзенай сітуацыі, калі афіцыйны канцэрт у Беларусі многія беларускія артысты зладзіць не могуць, замежныя канцэрты становяцца неабходнай мерай.

Зміцер Вайцюшкевіч: "Наша сітуацыя з канцэртамі беларускімі вымушае шукаць дадатковых шляхоў. Я думаю, што гэта натуральна ездзіць і на Усход, і на Захад. Для расіян там будзе тое, што актуальна сёння для мяне: і Маякоўскі, і нейкія пераробкі па-беларуску".Па словах Зміцера Вайцюшкевіча, канцэртная праграма для выступу ў Маскве будзе прэзентавана ў фармаце дуэта з баяністам Аляксандрам Шувалавым. Імпрэза мае жартаўлівую назву «Гастарбайт-паці». Тым самым спявак мяркуе запрасіць на канцэрт беларусаў, якія знаходзяцца ў Маскве на заробках. Адбудзецца канцэрт у маскоўкім клубе «Кітайскі лётчык Джао Да». Пачатак мерапрыемства а 22-й гадзіне па маскоўскім часе.

Аляксей Красоўскі, Радыё Рацыя


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение