

2 студзеня сп. Піменаў абвясціў, што распачынае галадоўку пратэсту за вызваленне Сяргея Каваленкі, які знаходзіцца ў віцебскім СІЗА. Супраць актывіста заведзена крымінальная справа за парушэнне адбывання рэжыму ўмоўнага пакарання — «хатняй хіміі», прысуджанай у
У першы дзень акцыі, 2 студзеня, Змітра Піменава затрымала паліцыя. Пасля кароткага разбору яго адпусцілі, але папярэдзілі, што наступным разам ён будзе аштрафаваны. 3 студзеня кіраўнік Беларуска-еўрапейскага задзіночання быў у адваката, з якім абмяркоўваў магчымыя наступствы. 4 студзеня ён зноў выйшаў да беларускай амбасады ў Бруселі з бел-чырвона-белым сцягам і плакатам «Свабоду палітвязням». Праз колькі часу яго затрымала паліцыя. Перад самым затрыманнем ён паспеў патэлефанаваць, каб праз беларускую "Свабоду" звярнуцца да грамадскасці Беларусі: “Мой пікет — гэта салідарнасць з беларускім героем Сяргеем Каваленкам, якога трымаюць за кратамі за ягоную любоў да Радзімы. Гэта мая салідарнасць з іншымі палітвязнямі, якім абрыдла жыць пад ціскам страху, і дзеля будучыні сваёй краіны яны вырашылі нешта змяніць. Сваім пікетам я хачу падтрымаць моладзь, якая ладзіць розныя акцыі пратэсту, набліжаючы лепшую будучыню для сваёй краіны. Беларусы, прачніцеся! Час бараніць сваю краіну! Жыве Беларусь!”