Анатоль Міхнавец: Гуртавацца, не зважаючы на свае палітычныя погляды

Старшыня арганізацыі “Беларуская нацыянальная памяць” (Польшча) Анатоль Міхнавец лічыць, што 2011 год быў складаным для беларусаў, у тым ліку і для тых, хто жыве за межамі краіны.
Старшыня арганізацыі “Беларуская нацыянальная памяць” (Польшча) Анатоль Міхнавец лічыць, што 2011 год быў складаным для беларусаў, у тым ліку і для тых, хто жыве за межамі краіны.

У той жа час беларуская дыяспара стала аб’ядноўвацца, каб супрацьстаяць тым працэсам, якія праходзяць у Беларусі пад уплывам Аляксандра Лукашэнкі.

- Беларусы, на мой погляд, калі казаць пра замежжа, знаходзяцца на новым этапе гуртавання. Узніклі прадстаўніцтвы, цэнтры за мяжою – у Вільні, у Кіеве, у Варшаве. Паўстае агульнае паразуменне, бо як вядома, усе прадстаўляюць розныя палітычныя сілы. Але зараз іншы час. Дзіўна, што мы так доўга да яго ішлі, каб усім разам змагацца за Беларусь. Спадзяюся, гэты год стане прыступкай да перамогі.

Анатоль Міхнавец асабліва выдзяліў кампанію салідарнасці з Андрэем Жукаўцом, палітуцекачом, якога беларускія ўлады спрабуюць вярнуць на радзіму і асудзіць па авбінавачваннях у нявыплаце падаткаў. Старшыня “Беларускай нацыянальнай памяці” таксама ўзгадаў пра непрыемны выпадак з перадачай польскімі ўладамі інфармацыі аб банкаўскіх рахунках правабаронцы Алеся Бяляцкага, асуджанага да турэмнага зняволення.

Антон Разумоўскі, Радыё Рацыя