Кніга Міхася Андрасюка выдадзена на польскай мове

Зборнік апавяданняў "Белы конь" беларускага пісьменніка з Беласточчыны, сябра Вялікай Рады МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” Міхася Андрасюка выдадзены ў перакладзе на польскую мову.

Зборнік апавяданняў "Белы конь" беларускага пісьменніка з Беласточчыны, сябра Вялікай Рады МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” Міхася Андрасюка выдадзены ў перакладзе на польскую мову.

Творы са зборніка “Белы конь”, дагэтуль вядомыя толькі беларускамоўнаму чытачу, цяпер даступны і чытачу польскамоўнаму, дзякуючы перакладу Марціна Рэмбача. Паводле перакладчыка, гэтая кніга паказвае перадусім на супольны лёс і зразумелая не толькі беларусам.

- Польскі чытач разумее кантэкст гэтай кнігі. Кніга апавядае пра праблематыку памежжа, а таксама пра агульную і індывідуальную гісторыю палякаў і беларусаў. Гэта адносіцца да ўтварэння мястэчак на памежжы, войнаў, якія змяняюць свет, савецкай і нямецкай акупацыі. У гэтай кнізе гэты кантэкст з'яўляецца найбольш агульным для беларусаў і палякаў.

Польскі пераклад кніжкі "Белы конь" быў выдадзены пробным накладам у 100 асобнікаў Цэнтрам грамадзянскай адукацыі "Польшча-Беларусь". Прэзентацыі выдання пройдуць сёння а 19-й у беластоцкай кавярні "ЛябАльбаль", а таксама заўтра ў бібліятэцы ў Гайнаўцы.

Паводле “Радыё Рацыя”