На Раство ў Празе маліліся і калядавалі

На свята Раства Хрыстовага 25 снежня ў пражскай царкве святых Кузьмы і Дзям’яна адбылася святочная Літургія, якую адслужыў уніяцкі святар айцец Андрэй Абламейка.

На свята Раства Хрыстовага 25 снежня ў пражскай царкве святых Кузьмы і Дзям’яна адбылася святочная Літургія, якую адслужыў уніяцкі святар айцец Андрэй Абламейка.

Пасля набажэнства ў прыцаркоўнай тэатральнай залі святы Мікалай раздаў прысутным дзецям падарункі і перадаў іх праз сваякоў тым дзецям, што па розных прычынах не прысутнічалі на свяце. Адбылася таксама сяброўская гасціна з гарбатай і пачастункамі. Навіной сёлетняга адзначэння Калядаў у Празе стала сапраўдная Каляда. У якасці музычнага суправаджэння была выкарыстана старажытная беларуская дуда. У часе Літургіі і ў часе Каляды гучалі аўтэнтычныя беларускія спевы. 25 і 26 снежня калядоўшчыкі з ліку пражскай беларускай моладзі на дзвюх машынах аб’яжджаюць сем’і пражскіх беларусаў.

​​
​​

Радыё Свабода ​​