Калядныя спатканні беларусаў замежжа

Серыю святочных творчых спатканняў літаратарка Валерыя Кустава правяла ў беларускім замежжы. Спачатку была Варшава, а чарговым горадам стала Вільня.

Серыю святочных творчых спатканняў літаратарка Валерыя Кустава правяла ў беларускім замежжы. Спачатку была Варшава, а чарговым горадам стала Вільня. "Калядныя святы, па-першае, добрая нагода для такіх шчырых творчых сустрэч," – кажа Валерыя Кустава.

- Па-другое, можна было адразу падсумаваць вынікі года: тое, што адбылося ў Беларусі за гэты год, што адбылося ў свеце. І тым больш замежнікам і беларусам, якія вымушаны жыць ў эміграцыі, гэта добрая нагода сустрэцца, каб адчуць штосьці роднае, добрае, святочнае, беларускае.

На Калядных сустрэчах у Вільні паэтка Валерыя Кустава запрэзентавала свае новыя вершы. Шмат размаўлялі пра палітычную сітуацыю ў Беларусі і свеце, а малады гурт “Босае сонца” прэзентаваў свой сінгл “Зіма”, выканаў старыя і новыя песні.

Улад Грынеўскі, Радыё Рацыя

Фота rv-blr.com