Беларусаў прымуць сёння ў Генпракуратуры Польшчы

Прадстаўнікі беларускіх і міжнародных арганізацый сустрэнуцца сёння з намеснікам генеральнага пракурора Польшчы Робертам Гернандам.

Прадстаўнікі беларускіх і міжнародных арганізацый сустрэнуцца сёння з намеснікам генеральнага пракурора Польшчы Робертам Гернандам.

У сустрэчы прымуць удзел: прадстаўнік “ Звязу на карысць дэмакратыі ў Беларусі” Анатоль Міхнавец, прадстаўнік Цэнтра “ Супрацоўніцтва без межаў” Ігар Шчэкарэвіч і прадстаўнік “ Еўрапейскай Беларусі” Зміцер Бародка, а таксама праваабаронца Андрэй Жукавец. "Падчас сустрэчы мы плануем абмеркаваць шматлікія факты парушэння правоў актывістаў беларускай апазіцыі ў Польшчы,”- кажа Ігар Шчэкарэвіч.

- На гэтай сустрэчы будзем падымаць пытанне сцяга, які фактычна быў забаронены пракуратурай у Быдгошчы. Будзем падымаць пытанне пераследу праз Беластоцкую пракуратуру Андрэя Жукаўца. Будзем падымаць тэму Алеся Бяляцкага. Я і іншыя прадстаўнікі арганізацыі будзем патрабаваць, каб Генеральная пракуратура звярнула ўвагу на дзейнасць сваіх падначаленых у Быдгошчы і Беластоку.

Першапачаткова сустрэча мела адбыцца 16 снежня, аднак па ініцыятыве Генеральнай пракуратуры была перанесеная на сёння. Як адзначыў Ігар Шчэкарэвіч, намеснік генеральнага пракурора Роберт Гернанд згадзіўся на сустрэчу пасля супольнага ліста ў польскую Генеральную пракуратуру ад Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў”, “Звязу на карысць дэмакратыі ў Беларусі”, “Маладога Фронту”, БХД і “Еўрапейскай Беларусі”.

Радыё Рацыя