У Гайнаўцы адкрылася выстава, прысвечаная Агінскаму

Пад гукі "Развітання з Радзімай" у Беларускім музеі ў Гайнаўцы адкрылася выстава Міхала Клеафаса Агінскага. Суарганізатарам выставы ў Беларускім музеі з’яўляецца Генеральнае консульства Беларусі ў Беластоку і Культурны Цэнтр Беларусі ў Польшчы.

Пад гукі "Развітання з Радзімай" у Беларускім музеі ў Гайнаўцы адкрылася выстава Міхала Клеафаса Агінскага.

Знакаміты кампазітар, палітычны і вайсковы дзеяч, удзельнік паўстання Тадэвуша Касцюшкі прадстаўлены ў архіўных дакументах і фотаздымках. Па словах кансультанта па справах культуры Генеральнага консульства ў Беластоку Алеся Лойкі, постаць Агінскага належыць як польскаму, так і беларускаму народу, але перадусім – усяму чалавецтву:

- Ён належыць да сусветнай класікі, і не трэба яго дзяліць ні на польскага, ні на беларускага. Ён належыць да людзей сусвету. Гэта імя, імя вялікае. Дарэчы, мы добра ведаем Залессе. У маёнтку на Гродзеншчыне ў гэтым годзе пачаліся рэстаўрацыйныя работы. Там будзе музей, годны імя вялікага Міхала Клеафаса Агінскага. Яго імя вельмі шануецца ў Беларусі.

Суарганізатарам выставы ў Беларускім музеі з’яўляецца Генеральнае консульства Беларусі ў Беластоку і Культурны Цэнтр Беларусі ў Польшчы. Выставу “Паланэзы на вяртанне” можна наведваць да канца студзеня наступнага года.

Радыё Рацыя


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение