Віталь Воранаў чытае дзецям казку "Віня-Пых"

У межах акцыі “Чытаем дзецям па-беларуску” беларускі літаратар і выдавец Віталь Воранаў чытаў дзецям з беластоцкага дзіцячага садка фрагменты кніжкі “Віня-Пых” у сваім перакладзе.

У межах акцыі “Чытаем дзецям па-беларуску” беларускі літаратар і выдавец Віталь Воранаў чытаў дзецям з беластоцкага дзіцячага садка фрагменты кніжкі “Віня-Пых” у сваім перакладзе.

Акцыя “Чытаем дзецям па-беларуску” наладжаная бацькамі дзяцей з беларускіх груп у садку. Як адзначыў Віталь Воранаў, калі ў студэнцкія часы прачытаў кніжку “Віня-Пых” англійскага аўтара Алана Мілна, тады ўжо ведаў што трэба перакласці гэты тэкст на беларуску мову.

- У кожным з нас хаваецца нешта дзіцячае і нерэалізаваныя моманты свайго дзяцінства, якія мы пачынаем рэалізоўваць у сваім жыцці. Жывым прыкладам таму з'яўляецца тое, што казку "Віня-Пых" я ведаў па савецкім мульціку "Винни-Пух"і пачаў перакладаць яе для сябе спачатку, але пасля даведаўся, што раней ніхто гэтую кніжку на беларускую мову не перакладаў. І проста пачаў працэс выдання гэтай кнігі.

Віталь Воранаў з’яўляецца беларускім перакладчыкам, літаратарам і выдаўцом. Ён выпускнік універсітэта імя Адама Міцкевіча ў Познані і ўніверсітэта Масарыка ў Брне. Перакладае з англійскай, чэшскай і польскай моў. Пераклаў на беларускую "У чаканні Гадо” Самюэля Бэкета. Кніжка “Віня-Пых” Алана Мілна ёсць яго другім перакладам на беларускую мову. Неўзабаве чакаецца таксама выданне аўдыёкнігі пра прыгоды мядзведзіка Віня-Пыха.

Радыё Рацыя


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение