Беларусаў у Расіі стала на 300 тысяч меней

Федэральная служба дзяржстатыстыкі Расіі падвяла вынікі Усерасійскага перапісу насельніцтва, які праходзіў у 2010 годзе. Для беларускай меншасці ў гэтай краіне вынікі аказаліся прадказальна змрочнымі. З 818 тысяч у 2002 годзе колькасць беларусаў у Расіі зменшылася да  521 тысячы.

Піша Алесь Чайчыц з Масквы.

Федэральная служба дзяржстатыстыкі Расіі падвяла вынікі Усерасійскага перапісу насельніцтва, які праходзіў у 2010 годзе.

Для беларускай меншасці ў гэтай краіне вынікі аказаліся прадказальна змрочнымі.

З 818 тысяч у 2002 годзе колькасць беларусаў у Расіі зменшылася да  521 тысячы. Упершыню расійскіх беларусаў стала меней, чым асецінаў, казахаў і ўдмуртаў.

Па колькасці носьбітаў беларускай мовы дадзеных пакуль няма, але там сітуацыя можа быць яшчэ горшай.

Паводле апошняга перапісу часоў СССР, у 1989 г. у Расіі пражывала ажно 1,2 мільёна беларусаў.

Ва ўмовах адсутнасці падтрымкі беларускай культуры з боку Рэспублікі Беларусь ідзе імклівая асіміляцыя і страта нацыянальнай ідэнтычнасці беларусамі ў РФ.

Калі беларускасць незапатрабаваная дзяржавай і вымушаная змагацца за выжыванне ў самой Беларусі, яна тым хутчэй губляецца ў замежжы.

Ад гэтага больш за ўсё нясе страты сама Беларусь, у тым ліку ў эканамічным і геапалітычным плане.

Дрэнна і ганебна, што кіраўнікі Беларусі гэтага не разумеюць.

Пры амбасадзе Беларусі ў Маскве няма нават культурнага цэнтра, хаця ёсць цэлая кіпа камерцыйных структур па продажы няякаснага абутку і мэблі. Падтрымка беларускай дыяспары ў Расіі абмяжоўваецца падачкамі палітычна лаяльным групоўкам, створаным у супрацьвагу старой дыяспары, якія займаюцца лабіраваннем інтарэсаў рэжыму Лукашэнкі ў Крамлі. Такімі тэмпамі знікаюць беларусы. Дазволю сабе меркаванне, што такімі тэмпамі можа знікнуць і сама Беларусь.

Алесь Чайчыц, Наша Ніва


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение