У Познані прайшло шэсце салідарнасці з Беларуссю

Некалькі дзясяткаў чалавек з транспарантамі, сцягамі, "Агнямі надзеі" і здымкамі беларускіх палітвязняў удзельнічала ў шэсці салідарнасці з Беларуссю, якое 14 снежня прайшло вуліцамі польскага горада Познань.

Некалькі дзясяткаў чалавек з транспарантамі, сцягамі, "Агнямі надзеі" і здымкамі беларускіх палітвязняў удзельнічала ў шэсці салідарнасці з Беларуссю, якое ў 14 снежня прайшло вуліцамі польскага горада Познань.

Удзельнікі шэсця неслі дванаццаць паходняў - сімвал дванаццаці беларускіх палітвязняў і бела-чырвона-белыя сцягі.

Як адзначыў адзін з удзельнікаў шэсця, кіраўнік "Беларускага культурнага асветніцкага цэнтру" з Познані Віталь Воранаў, гэта была абсалютна спантанная акцыя:

- У Познані адбылася вельмі шматлікая акцыя. У асноўным дзякуючы таму, што рэкламавалася яна праз facebook, а гэта на сённяшні дзень самая выніковая форма пашырэння інфармацыі. Яе ладзілі тры студэнты, якія не з’яўляюцца сябрамі ніякіх арганізацый. “Беларускі культурны асветніцкі цэнтр” падтрымаў гэтую акцыю, але не з’яўляўся яе арганізатарам. Акцыя абсалютна спантанная, у асноўным у ёй удзельнічалі студэнты.

Акцыі салідарнасці з Беларуссю і беларускімі палітвязнямі прымеркаваны да гадавіны “Плошчы 2010 года”. Праходзяць таксама на гэтым тыдні і ў іншых гарадах Польшчы. У аўторак акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі прайшла таксама ў Гожаве Велькапольскім.

.

Радыё Рацыя